У МЗС Чэхіі назвалі «тэхнічным рашэннем» бестэрміновую забарону на выдачу візаў і ВНЖ беларусам
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) удакладніла ў МЗС Чэхіі інфармацыю пра прапанову ўвесці бестэрміновую забарону на выдачу візаў і ВНЖ грамадзянам Беларусі, паведамляе прэс-служба НАУ.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

— Гэта толькі тэхнічнае змяненне — параметры ўсё тыя ж, але першапачатковы закон дзейнічаў толькі пэўны перыяд часу, аказалася, што вайна зацягваецца, таму мы прапануем змяніць тэрмін дзеяння закона. Сутнасць (абмежавальных мераў) застаецца ранейшай, таксама захоўваюцца выключэнні для членаў сем’яў грамадзян ЕС і з гуманітарных прычын (грамадзянская супольнасць, актывісты, журналісты), — адказалі НАУ ў МЗС Чэхіі.

Раней з’явілася інфармацыя, што Міністэрства замежных справаў Чэхіі падрыхтавала праект пастановы ўрада, якая ўводзіць бестэрміновую забарону на выдачу візаў і ВНЖ грамадзянам Беларусі і Расіі.

Пасля пачатку вайны ва Украіне ўрад Чэхіі адмяніў выдачу візаў беларусам, як і расіянам, акрамя як з гуманітарных меркаванняў. У чэрвені 2022 года Чэхія перастала выдаваць грамадзянам Беларусі і Расіі не толькі візы, але і віды на жыхарства, забарона была ўведзеная да канца сакавіка 2023 года. Пасля яе падоўжылі яшчэ на год.