Трапіла ў секту, нарадзіла ад сына пастара і страціла 2 млн даляраў: зорка серыяла расказала пра «сямейны» культ у ЗША
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Амерыканская акторка Бетані Джой Ленц, якая здымалася ў падлеткавым серыяле «Пагорак аднаго дрэва» (One Tree Hill, 2003−2012), заявіла, што рэлігійная секта, у якой яна знаходзілася дзесяць гадоў, забрала ў яе ўсе прыбыткі ад шоу і выдала замуж за сына яе лідара. Пра гэта паведамляе RTVI.US.

Американская актриса Бетани Джой Ленц. Фото: Cover Media via Reuters
Амерыканская акторка Бетані Джой Ленц. Фота: Cover Media via Reuters

Дэталямі жанчына падзялілася ў сваіх нядаўніх мемуарах Dinner for Vampires («Вячэра для вампіраў»). Як сцвярджае Ленц, яна марыла пра вялікую і дружную сям’ю ўсё дзяцінства праз рознагалоссі ў сваёй уласнай. Культ, які яна называе «Сям'ёй з вялікім домам» (Big House Family), стаў для яе аддушынай падчас здымак у серыяле, піша USA Today.

Бетані трапіла ў арганізацыю, калі шукала гурток для вывучэння Бібліі ў Лос-Анджэлесе, але з прыходам у яго пастара з іншага штата чальцы арганізацыі фактычна перабраліся да яго. Увесь час, пакуль ішлі здымкі ў Паўночнай Караліне, яна ездзіла ў іншы штат да новай «сям'і». Сына пастара яна спачатку лічыла не прыдатным для сябе чалавекам, але выйшла замуж і нарадзіла ад яго дачку.

Нядобрае акторка пачала заўважаць пасля прагляду дакументальнага серыяла The Vow («Клятва») пра нью-ёркскую секту NXIVM, заснаваную Кітам Раньерам. У 2020 годзе ён быў асуджаны на 120 гадоў турмы па абвінавачаннях у рэкеце і сэкс-гандлі — падобныя выставілі рэперу Дзідзі.

Калі Ленц пакінула арганізацыю ў 2012 годзе неўзабаве пасля нараджэння дачкі і заканчэння серыяла, яна знайшла на сваім рахунку 200 тыс. даляраў замест 2,4 млн. Паводле яе падлікаў, менавіта такая сума мусіла там заставацца. Жанчына сцвярджае, што пастар, якога акторка лічыць сацыяпатам, адгаварыў яе таксама ад перспектыўных роляў.

Як адзначае Business Insider, праз яго словы пра тое, што гэта «пазбавіць яе душы», яна не згадзілася на галоўную ролю Бэль у мюзікле «Прыгажуня і Пачвара» на Брадвеі.

Іншая версія

Ленц лічыць, што яе мемуары дапамогуць людзям задумацца пра тое, ці не аказаліся яны ў падобнай сітуацыі, а таксама не паддацца таму ж культу, які, паводле яе, цяпер страчвае прыхільнікаў.

У арганізацыі, пра якую, імаверна, Ленц піша ў мемуарах (яе рэальнай назвы і імёнаў галоўных дзейных асобаў яна ў кнізе не раскрывае), назвалі яе версію падзеяў «спробай ухапіцца за славу».

У размове з Daily Mail Майк Галеоці, кіраўнік арганізацыі Wild Branch Ministries са штата Вашынгтон, заявіў, што абвінавачанні Ленц «разбіваюць сэрца». Яго сын і поўны цёзка дадаў, што «не ведае, што думаць пра мемуары», але «не хоча ствараць праблемы для дачкі». Паводле звестак выдання, суд не забараніў дачцэ Ленц і Галеоці бачыцца з бацькам пасля іх разводу.

Выданне пры гэтым адзначае, што Ленц прасіла суд падчас шлюбаразводнага працэсу ў 2012 годзе засцерагчы яе дачку ад свёкра, які імкнецца кантраляваць людзей, а ўмовы жыцця ў доме яго арганізацыі называла антысанітарнымі. Аднаго з паслядоўнікаў пастара яна абвінаваціла ў «чарадзе згвалтаванняў маладых жанчын у несвядомым стане». Ці правяралі гэтыя паведамленні праваахоўныя органы, не ўдакладняецца.